У Вясёлым Вугле прайшла V міжнародная сустрэча Матусевічаў

 

У Вясёлым Вугле – невялiкай вёсцы Дзяржынскага раёна, 12 жнiуня прайшла V міжнародная сустрэча людзей, якія носяць прозвішча Матусевіч, iнфармуе dzr.by. У душэўнай сяброўскай атмасферы ўдзельнікі мерапрыемства абмяняліся навінамі, расказалi аб продках, абмеркавалі вынікі сваіх генеалагічных даследаванняў.

 

 

У сустрэчы прынялі ўдзел Матусевічы з Мiнску, Дзяржынскага i Нясвiжскага раёнаў, Чэрвеня, Гродна i нямецкага Гамбургу. Цiкавы момант: многiя з удзельнiкаў, негледзячы на тое, што жывуць i працуюць у рускамоўным асяродку, па ўласнай iнiцыятыве з задавальненнм размаўлялi па-беларуску. Гэты факт надаў 5-й сустрэчы Матусевiчаў непаўторную адметнасць, асаблiвы каларыт.

 

 

Опубликовано: 15.08.2017  15:50 Просмотров: 111