Будзе новая газета: «Дзяржынскі рэгіён». Падтрымаем!

   Наш Дзяржынскі раён - у многім адзін з лепшых у рэспубліцы. Калі ж казаць аб рабоце мас-медыя, тут таксама ёсць чым пахваліцца. Актыўна працуюць некалькі мясцовых сайтаў, а з рэкламнымі газетамі і наогул лепш не трэба: іх выходзіць тры, а неўзабаве дадасца яшчэ адна. Нездарма тыя, хто мае дачыненне да мясцовых сайтаў і газет, называюць іншы раз Дзяржынск рэкламнай сталіцай Беларусі.

   Аднак, калі меркаваць аб рабоце дзяржынскіх мас-медыя ў цэлым, тут не ўсё на вышыні. Так, у рэкламнай дзейнасці яны лепшыя. А вось грамадска-палітычнае газета ў нас толькі адна. Між тым у многіх райцэнтрах Беларусі па дзве такія газеты, другая з якіх – прыватная. 

   Вось такую прыватную газету і плануць выпускаць мясцовыя энтузіясты-прадпрымальнікі. (Прапануецца назва “Дзяржынскі рэгіён”; праўда, яна не канчатковая, магчымы іншы варыянт). Газета будзе распаўсюджвацца ў нашым раёне, а таксама часткова ў суседніх Стаўбцоўскім і Уздзенскім - праз падпіску і кіёскі “Саюздруку”, прадавацца ў гандлёвых цэнтрах. Мова газеты - руская і беларуская, тэмы - тыя, якія цікавыя ўсім.

   Выпуск газеты - вельмі дарагая справа, і на першыя некалькі месяцаў, пакуль яна не пяройдзе на самаакупляльнасць, патрэбны будуць немалыя грошы. Таму звяртаемся да прадпрымальнікаў,  каму цікавая  гэтая задумка, хто хоча, каб у нашым раёне і рэгіёне развівалася медыя-прастора, дапамагчы ў стварэнні новай газеты, а пры жаданні – стаць яе сузаснавальнікам. Калі ў вас будуць такія намеры, просім пазваніць у арганізацыйную групу новай газеты (а гэта рэдакцыя “Рэкламнага Дзяржынска”) па любым з рэдакцыйных тэлефонаў.

                        Арганізацыйная група:  рэдакцыя “РДз”. 


Опубликовано: 07 февраля 2018 / Просмотров: 1268